Беларускі галкіпер Артур Лясько стаў уладальнікам Кубка Арменіі
25-гадовы беларускі футбольны галкіпер Артур Лясько стаў уладальнікам Кубка Арменіі ў складзе клуба "Пюнік". У фінальным матчы 10 траўня чэмпіён краіны з лікам 4:0 выйграў у "Бананца". Лясько правёў у варотах увесь матч, адзначае БелаПАН.
У "Пюніку" беларускі легіянер выступае з 2010 года. Раней ён гуляў за мінскае "Дынама" (2004—2008) і крыварожскі "Крыўбас" (2008—2009). У складзе "Дынама" стаў чэмпіёнам Беларусі.
У "Пюніку" беларускі легіянер выступае з 2010 года. Раней ён гуляў за мінскае "Дынама" (2004—2008) і крыварожскі "Крыўбас" (2008—2009). У складзе "Дынама" стаў чэмпіёнам Беларусі.