Беларускі гандбаліст стаў уладальнікам суперкубка Іспаніі

Беларус Сяргей Рутэнка, які выступае за іспанскую "Барселону", разам з гэтым клубам стаў уладальнікам Суперкубка Іспаніі. Каталонцы ў  матчы за Суперкубак Іспаніі па гандболе разграмілі "С'юдад Рэаль" — 33:26, паведамляе "Беларускі партызан". Такім чынам, "Барселона" ў 14-ы раз выйграла ганаровы трафей.

Сяргей Рутэнка  ў першым тайме вызначыўся шасцю дакладнымі кідкамі, пасля перапынку — толькі адным. Агулам жа беларус 8 разоў атакаваў браму саперніка, 7 з іх былі паспяховымі. Разам з Ёнасам Кальманам ("Рэаль Сьюдад") і Крысціянам Угалдэ ("Барселона") беларус стаў найлепшым бамбардзірам фіналу.