Беларускі гурт Litesound заняў у Юрмале шостае месца
Шостае месца заняў у фінале VIII Міжнароднага конкурса маладых выканаўцаў "Новая хваля-2010" у Юрмале беларускі гурт Litesound. А перамогу атрымала армянская спявачка Сона Шахгельдзян. Вечарам у нядзелю ў Юрмале прагучаць апошнія акорды конкурса песні, адбудзецца гала-канцэрт, дзе шчаслівым пераможцам уручаць галоўныя ўзнагароды, інфармуе БЕЛТА.