Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі не збіраецца гуляць у Расіі

Адзін з найлепшых нападнікаў "Таронта" беларус Міхаіл Грабоўскі адмаўляе інфармацыю, што ён атрымаў прапанову з Кантынентальнай хаекйнай лігі на будучы сезон. Рэч у тым, што кантракт форварда з "Мэйпл Ліўз" заканчваецца бліжэйшым летам. Як распавёў агент хакеіста Гэры Грынстын, у міжсезонне, калі стала ясна, што ў "Манрэалі" Міхаіл наўрад ці застанецца, у яго паслугах былі зацікаўленыя некалькі камандаў НХЛ і КХЛ. Аднак Грабоўскі зрабіў выбар на карысць Паўночнай Амерыкі і цяпер задаволены сваім становішчам у "Таронта", дзе мае шмат гульнявога часу.

Таму ў агляднай будучыні гаворкі пра яго вяртанне ў Расію быць не можа. Пагатоў што ён рэалізаваў сваю даўнюю мару, замацаваўшыся ў клубе НХЛ, адзначыў агент хакеіста.

"Прессбол"