Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі — уладальнік Кубка Колдэра

Сёння ўначы завяршыўся фінал Кубка Колдэра — галоўнага трафея Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ), які лічыцца другім па значнасці прызам у заакіянскім хакеі пасля НХЛаўскага Кубка Стэнлі.
Клуб беларуса Міхаіла Грабоўскага “Гамільтан Бульдогз” абгуляў “Хершы” (2:1).

"Бульдогі" выйгралі ў пятым матчы серыі да чатырох перамог з лікам 4:1.

У вырашальным матчы прыняў удзел і Міхаіл Грабоўскі, які стаў першым беларусам — уладальнікам Кубка Колдэра.

"Прэсбол"