Беларускі хакеіст Міхаіл Стэфановіч трапіў у лік “трох зорак” у Канадзе

Беларускі хакеіст Міхаіл Стэфановіч ачоліў першы ў гэтым сезоне рэйтынг кандыдатаў на НХЛаўскі драфт. Аналітыкі мяркуюць, што 17-гадовы беларус з’яўляецца найбольш перспектыўным гульцом, які выступае ў Галоўнай юнацкай лізе Квебека.  У апошні дзвюх матчах “Квебек Рэмпартс” Стэфановіч запісаў на свой рахунак дзве закінутыя шайбы і ўвайшоў у лік “трох зорак” абодвух паядынкаў. Зараз у беларуса ў актыве 28 ачкоў (13 закінутых шайбаў і 15 галявых перадачаў).

Прессбол