Беларускі хакеіст Руслан Салей атрымаў траўму

Беларускі абаронца "Каларада" Руслан Салей атрымаў траўму ў матчы супраць "Фларыды". Руслан Салей пачаў матч, як звычайна, у першай пяцёрцы. Аднак у першым перыядзе ў куце пляцоўкі Рыхард Зеднік уставіў клюшку ў канькі, і беларускі хакеіст моцна стукнуўся бокам аб борт. Салей быў вымушаны адправіцца ў распранальню. Ён паспрабаваў вярнуцца ў гульню ў другім перыядзе, аднак правёў на пляцоўцы толькі 8 секундаў.

Канчатковы вердыкт наконт ступені цяжкасці траўмы Салея дасць медыцынскае абследаванне, запланаванае на сёння.

"Прессбол"