Беларускі хакеіст Салей стаў "першай зоркай" у апошнім матчы "Каларада"

Беларусы Руслан Салей і Андрэй Касціцын дапамаглі "Каларада" і "Манрэалю" атрымаць перамогі ў чацвёртых матчах 1/8 фінала Кубка Стэнлі.
Абаронца "Каларада" Салей адзначыўся закінутай шайбай і галявой перадачай у пераможным паядынку з "Мінесотай" - 5:1. Дарэчы, яго прызналі "першай зоркай" матчу.

А форвард "Манрэаля" Касціцын у матчы з "Бостанам" зрабіў галявую перадачу Патрысу Брысбуа. Як аказалася, гэта была першая і апошняя шайба, закінутая ў гэтым паядынку. "Манрэаль" перамог з мінімальным лікам 1:0.

БЕЛТА