Беларускі хакеіст Сяргей Касціцын закінуў сваю першую шайбу ў НХЛ
Удалым стаў для беларускіх хакеістаў учорашні дзень рэгулярнага першынства НХЛ. “Манрыаль Канадыянс” братоў Касціцыных на гасцявой пляцоўцы ўпэўнена перамог “Вашыгнтон Кэпітэлс” – 5:2. Сяргей Касціцын, які зусім нядаўна з’явіўся ў “Манрэале”, адзначыўся
першай шайбай за клуб, старэйшы Касціцын – Андрэй аддаў галявы пас.
“Флорыда Пантэрз” Руслана Салея таксама перамагла. “Пантэры” аказаліся дужэйшымі за “Караліну” – 5:4. Салей аддаў дакладную перадачу. Гэта ўжо 11-ы галявы пас Руслана ў гэтым сезоне.
Наша ніва
“Флорыда Пантэрз” Руслана Салея таксама перамагла. “Пантэры” аказаліся дужэйшымі за “Караліну” – 5:4. Салей аддаў дакладную перадачу. Гэта ўжо 11-ы галявы пас Руслана ў гэтым сезоне.
Наша ніва