Беларускі канструктар стварае сэкс-робата для жанчын (відэа)
Канструктар Аляксандр Казлоў лічыць, што робат дапаможа вырашыць інтымныя праблемы ў беларускіх сем’ях і не толькі.
Як паведамляе тэлеканал "Белсат", Казлоў пачынаў з праектавання прамысловых робатаў, зусім не падобных да манекенаў. Потым ён стварыў серыю "штучных людзей" — напрыклад, работніка ДАІ, што вымярае хуткасць аўтамабіляў, якія праязджаюць побач.
Канструктар лічыць, што сэкс-робат мог бы стаць вянцом усёй яго дзейнасці. Ён ужо абазначыў патэнцыйных пакупнікоў. Гэта не толькі сем’і, але жаночыя калоніі, адзінокія і пажылыя жанчыны.