Беларускі кантрабандыст не давёз да ўкраінскай мяжы 10 тон скураў

Кантрабандыста на "КамАЗе" затрымалі каля ўкраінскай мяжы ў Столінскім раёне. Ён не даехаў каля 10 кіламетраў, калі патрапіў у міліцэйскую засаду.

28-гадовы жыхар Ляхавіч спрабаваў нелегальна пераправіць ва Украіну 10 тон скураў цялят. Партыя кантрабанды коштам амаль 15 тысяч долараў, канфіскаваная, інфармуе БелаПАН.