Беларускі КДБ папярэдзіў грамадзяніна Расіі аб дэпартацыі
Жыхары Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч і Ўладзімір Нікалайчык сёння пабывалі ў Бярозаўскім міжраённым аддзеле КДБ.
Абодва маладых чалавека ўдзельнічалі ў акцыі 19 снежня ў Мінску, за што Халадовіч адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а Нікалайчык — 10. З гэтым і быў звязаны выклік у КДБ, дзе актывістам выставілі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці далейшых правапарушэнняў.
Халадовіч адмовіўся падпісваць папярэджанне. "Калі б я падпісаў гэты дакумент, значыць, прызнаў бы і ранейшае сваё правапарушэнне, якога я не прызнаў у судзе. Такім чынам хочуць выбіць чалавека з актыўнай жыцця", — заявіў ён Радыё "Рацыя".
Нікалайчык, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі, папярэджанне падпісаў. У ім значылася, што за паўторнае адміністрацыйнае правапарушэнне яго дэпартуюць з Беларусі.
Фота: photosight.ru