Беларускі лясгас плануе забяспечыць ЕС паліўнымі грануламі
Свае пазіцыі на еўрапейскім рынку ўзмацняе Бягомльскі лясгас з дапамогай новай прадукцыі. Ужо ў снежні будзе выпушчаная першая партыя паліўных гранул. Цяпер закупляецца нямецкае абсталяванне, якое каштуе больш за паўмільёна еўра. Як паведамляе газета "Рэспубліка", на сённяшні дзень паліўныя гранулы гатовыя купляць у краінах Балтыі, у Нямеччыне і ў іншых краінах Еўрасаюза.