Беларускі мастак выправіў ва Украіне рэкламныя твары
У кіеўскім арт-цэнтры "Я-галерэя" адкрылася выстава беларускага авангардыста Сяргея Кайдака.
На ёй прадстаўленыя графіка, жывапіс і скульптура. На першым паверсе экспануюцца графічныя працы з серыі "Нямы свет". Па словах аўтара, гэта “рэкламны свет, які не нясе за сабою ніякіх каштоўнасцяў”.
Мастак узяў твары, вядомыя па рэкламе, і перарабіў іх на свой лад. На карцінах — аголеныя людзі, застылыя ў нязвыклых паставах, у сярэдзіне іх целаў — механізмы і кветкі, паведамляе інтэрнет-выданне "Дело". Працы Сяргея Кайдака ацэньваюцца ад 700 долараў да 4 тысяч. Па словах уладальніка галерэі Паўла Гудзімава, яны нядрэнна прадаюцца.
Як адзначыў куратар галерэі “Да Вінчы” Аляксей Цітарэнка, украінская авангардная моладзь вельмі любіць беларускага мастака за незвычайную сэксуальнасць і экзальтацыю.