Беларускі МЗС — на парозе "моўнай чысткі"
Выкарыстанне беларускай мовы ў справаводстве — гэта не ініцыятыва асобных губернатараў абласцей, а новая дзяржаўная палітыка. Наступным этапам павінна стаць выйсце беларускай мовы на міжнародную арэну, піша "Народная Воля".
Па звестках газеты, зараз у Беларусі распрацоўваецца дакумент "Асноўныя палажэнні дзяржаўнай пратакольнай практыкі". У ім будзе вызначаны пералік пратакольных мерапрыемстваў, у якіх удзельнікі з беларускага боку павінны будуць абавязкова ўжываць беларускую мову.
Як канстатуе газета, МЗС чакае чыстка па моўнай прыкмеце, бо вольнае валоданне роднай мовай стане абавязковым для супрацоўнікаў ведамства.