Беларускі прэзідэнт сабраўся на баскетбол у Літву?
Такі неафіцыйны візіт можа адбыцца падчас фіналу чэмпіянату Еўропы па баскетболе, які пройдзе ў Коўне.
Некалькі дзён таму ў беларускае пасольства ў Вільні прыйшло ўказанне з Мінску тэрмінова знайсці квіткі на фінал чэмпіянату Еўропы па баскетболе ў Каўнасе, піша DELFI. Сцвярджаюць, што прыехаць на матчы збіраецца сам Аляксандр Лукашэнка. Аднак у продажы квіткоў на фінал ужо няма, а Літоўская баскетбольная федэрацыя сцвярджае, што нічым не можа дапамагчы кіраўніку Беларусі.
"Так, запыт быў, але адказ быў адмоўным. Беларуская зборная ў ЧЕ не ўдзельнічае, таму яны не маглі рэзерваваць квіткі, а ў нас іх ужо няма. Я параіў не шукаць квіткі на "чорным" рынку, бо гэта марны занятак", - сказаў DELFI генсак ЛБФ Міндаўгас Бальчунас.
У гэтай білетнай эпапеі ёсць і цалкам прагматычны палітычны бок. Як вядома, Лукашэнка зноў забаронены ўезд у краіны ЕС. Тым часам, грамадзянам іншых краін, якія набылі квіткі на ЧЭ, візы выдаюць у спрошчаным парадку…
Мяркуюць, што падчас нефармальнага візіту ў Коўна Лукашэнка мае намер не толькі глядзець баскетбол, але і на нефармальных сустрэчах з літоўскімі палітыкамі абмеркаваць перспектывы атамнай электрастанцыі, якую плануюць пабудаваць у Астраўцы.