Беларускі рубель вылез за межы "калідору" ў 5%
Курс рубля ў адносінах да валютнага кошыка вылез за рамкі адведзенага для яго 5-адсоткавага калідора ваганняў на гэты год. Сёння кошт валютнага кошыка склаў 1008,014 рубля пры заяўленым максімуме на год у 1008 рублёў, адзначае АФН. Нагадаем, што на працягу апошніх сямі дзён Нацбанк утрымліваў кошт кошыка блізка ад верхняй мяжы калідора.
Дарэчы, афіцыйнае агенцтва БЕЛТА паведамляе, што курс рубля ў адносінах да кошыка замежных валютаў ад пачатку года знізіўся толькі на 5% і знаходзіцца ў рамках заяўленага калідору ваганняў на 2009 год.
З моманту праведзенай 2 студзеня аднамаментнай 20-адсоткавай дэвальвацыі, курс рубля да долара знізіўся на 7,02%, да еўра — на 6,95%, да расійскага рубля — на 1,14%.