Беларускі шабліст у Пекіне сустрэнецца з прызёрам гульняў у Афінах

Беларускі шабліст Аляксандр Буйкевіч на Алімпіядзе сустрэнецца з бронзавым прызёрам гульняў у Афінах Аляксеем Якіменкам з Расіі. Пра гэта стала вядома пасля лёсавання, якое прайшло сёння ў Пекіне. Беларускі шабліст пачынае выступленні з другога раўнда.

"Прессбол" адзначае, што гэтыя спартсмены ўжо сустракаліся ў фінале нядаўняга чэмпіянату Еўропы ў Кіеве. Тады перамогу святкаваў Аляксандр Буйкевіч.