Беларускі спадарожнік за год “зарабіў” 2 млн долараў
Пры гэтым яго кошт склаў прыблізна 16-17 млн, а тэрмін службы скончыцца ўжо праз чатыры гады.
Сума продажаў здымкаў Беларускага касмічнага апарата міністэрствам Беларусі перавысіла 2 млн долараў, паведаміў кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь, перадае БЕЛТА.
Здымкі спадарожніка БКА выкарыстоўваюць дзевяць беларускіх міністэрстваў. Навуковец таксама сцвярджае, што ўжо падпісаны шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. Таксама прыкладна на 2 млн долараў.
Нагадаем, што Беларускі касмічны апарат быў запушчаны на арбіту роўна год таму – 22 ліпеня 2012 года, ён каштаваў бюджэту каля 17 мільёнаў долараў. Першыя здымкі са спадарожніка пачалі паступаць у канцы жніўня. Спадарожнік разлічаны на пяць гадоў працы.
На фота - макет спадарожніка ў Музеі беларускай дзяржаўнасці.