Беларускі спектакль “Дастаеўскае пытанне” перамог на фестывалі ў Расіі

Монаспектакль акцёра тэатра імя Горкага Валерыя Шушкевіча “Дастаеўскае пытанне” атрымаў галоўныя прызы фестывалю камерных спектакляў у Старай Русе, што ў Наўгародскай вобласці Расіі, паведамляе БелаПАН. На фестывалі паказвалі спектаклі паводле твораў Фёдара Дастаеўскага. Беларускі спектакль быў прызнаны найлепшай пастаноўкай, да таго ж Валеры Шушкевіч заваяваў прыз за найлепшую мужчынскую ролю. Фестывалі ў Старай Русе, дзе Дастаеўскі правеў апошнія 8 год жыцця, ладзяцца з 1992 года. Старую Русу называюць яшчэ “горадам братоў Карамазавых”. Удзельнікамі сёлетняга фестывалю сталі тэатры з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вялікага Ноўгарада, Вільні, Мінску і Полацку.