Беларускі трэнер заявіў, што допінг яго вучаніцы падсыпалі расіянкі
Беларускі трэнер па вольнай барацьбе Сяргей Шкрадзюк заявіў, што яго вучаніцы допінг падсыпалі расіянкі. Пра гэта паведамляе расійскае Агенства спартыўнай інфармацыі “Весь спорт”. Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што допінг-тэст беларускай
спартсменкі Васілісы Марзалюк, чэмпіёнкі свету сярод юніёраў 2006 года,
выявіў наяўнасць у яе арганізме забароненага прэпарата фурасеміда.
За такое парушэнне ёй пагражае дыскваліфікацыя на два гады. Пакуль рашэнне Міжнароднай федэрацыі барацьбы яшчэ не абвешчанае, нацыянальная федэрацыя ўжо прыняла рашэнне пра дыскваліфікацыю Марзалюк. Яна выведзеная са штата зборнай Беларусі.
Сяргей Шкрадзюк заявіў, што Васілісе Марзалюк допінг падсыпалі падчас сумесных збораў спартсменкі зборнай Расіі.
Таксама забаронены прэпарат быў выяўлены ў арганізме бронзавай прызёркі юніёрскага чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы беларускі Таццяны Грамыка. І яна трапіла пад дыскваліфікацыю.