Беларускі ўрад плануе зарабіць больш валюты на транзіце

Беларускі ўрад плануе павялічыць валютныя паступленні ў бюджэт ад транзіту. Сёлета яны могуць скласці амаль 79 мільёнаў долараў. Мяркуецца, што ў 2008-2010 гадах штогод ад транзіту Беларусь заробіць 80,4 мільёны долараў.

Летась транзіт газу па беларускай тэрыторыі прынёс у скарбонку 51,8 мільёнаў долараў. Сёлета ён мусіць павялічыцца на паўтары мільярды кубаметраў газу, адпаведна можа вырасці і прыбытак.

Адпаведныя прагнозныя паказчыкі вызначаны пастановай Савета Міністраў.

Белорусские новости