Беларускі ўрад разблытвае хатнія камп'ютарныя сеткі
Ва ўрадзе цяпер разглядаецца пытанне хатніх камп'ютарных сетак. Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў намеснік дырэктара ўпраўлення “Сталічны транспарт і сувязь” Мікалай Зязюля
Мікалай Зязюля: “Нельга будаваць сеткі, якія не будуць адпавядаць пэўным параметрам. Таму, канешне, іх трэба прыводзіць у адпаведнасць. Гэтае пытанне зараз вырашаецца на больш высокім узроўні. Хутка яно будзе вырашана”.
Нагадаем, ужо некалькі разоў мінскія ўлады абяцалі ліквідаваць хатнія камп'ютарныя сеткі. У іншым выпадку электрыкі ЖЭСаў будуць самастойна дэмантаваць усе драты, таксама складаць адміністрацыйныя пратаколы і перадаваць іх у раённыя камісіі.