Беларускі велагоншчык — на 5-м месцы ў агульным заліку гонкі "Вуэльты"
Беларус Васіль Кірыенка пасля сямі этапаў падняўся на 5-ю пазіцыю агульнага заліку велашматдзёнкі "Вуэльта". Як нагадвае БЕЛТА, наш раварыст выступае за іспанскую каманду "Кас д`Эпарнь". 5 верасня ўдзельнікі праехалі 30-кіламетровую індывідуальную гонку з паасобным стартам, якая пралегла па трасе "Формулы-1" у Валенсіі.
Пераможцам сёмага этапу стаў швейцарац Фабіян Канчэлара з "Саксобанка" — 36 хвіл. 41 сек. У прызавую тройку ўвайшлі таксама брытанец Дэвід Мілар з "Гармін-Сліпстрым", які адстаў на 32 сек., а таксама немец Берт Грабш з "Каламбіі" (+36 сек.).
Добра праехаў этап і Васіль Кірыенка, які паказаў 5-ы вынік (+46 сек). Гэта дазволіла нашаму суайчынніку падняцца на 5-е месца і ў агульным заліку па выніках сямі этапаў (+1 хвіл. 08 сек.).
Лідэрства жа ў агульным заліку пасля двухдзённага перапынку вярнуў сабе Фабіян Канчэлара. Следам размясціліся бельгіец Том Баонен з "Квікстэп" (+51 сек.) і іспанец Давід Эрэро з "Хакобеа Галіцыя" (+59 сек). Ранейшы лідэр немец Андрэ Грайпель з "Каламбіі" ў генеральнай класіфікацыі адкаціўся на 27-ю пазіцыю (+2 мін.19 сек.).