Беларускі верталёт будзе тушыць пажары ў Турцыі

У Турцыю вылеціць у пятніцу верталёт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Мі-8. Ён дапаможа тушыць лясныя пажары. Мяркуецца, што верталёт з экіпажам прабудзе там чатыры месяцы, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, летась беларускі верталёт некалькі месяцаў тушыў пажары ў Грэцыі.