Беларускі верталёт паляцеў тушыць пажары ў Грэцыі
На тушэнне лясных пажараў у Грэцыю паляцеў раніцай у панядзелак верталёт Мі-26 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Ён будзе знаходзіцца ў гэтай краіне да 23 верасня.
Беларускі верталёт з Мінска без пасадкі пераляціць у Салонікі. Як паведамляе БЕЛТА, агулам выляцелі 18 чалавек лётнага і інжынерна-тэхнічнага складу. Гэта ўжо трэці сезон працы беларускіх выратавальнікаў у Грэцыі. Мі-26 абсталяваны водна-зліўным прыстасаваннем, з дапамогай якога ў эпіцэнтр пажару можна скідаць за адзін раз 15 тон вады.
Акрамя таго, у цяперашні час два верталёта МНС Беларусі працуюць на тушэнні лясных пажараў у Турцыі.