Беларускі верталёт рыхтуецца да палёту ў "гарачую кропку"
Верталёт Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі рыхтуецца да вылету ў Грэцыю для тушэння пажараў. Чакаецца, што разам з ім у "гарачую кропку" накіруюцца 19 чалавек - лётны склад і наземныя спецыялісты.
Пра тое, чаму Грэцыя ўжо другі год запар чакае беларускі верталёт, Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі:
"Гэты верталёт Мі-26 - унікальная машына. У яго зліўное прыстасаванне - ёмістасць, якая падвешваецца знізу. І яна можа скідваць ваду дакладна ў неабходным месцы. І такіх машын нешмат у свеце. Таму, калі б ён не выляцеў, у траўні, чэрвені ці ліпені, усёроўна ён будзе запатрабаваны і неабходны".
Нагадаем, летась беларускі верталёт вылецеў у Грэцыю ў сярэдзіне чэрвеня. Паводле словаў Віталя Навіцкага, калі гэта адбудзецца сёлета, пакуль невядома. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.