Беларускі выйгралі "Рыжскі марафон"
Пераможцамі Рыжскага марафона Nordea сталі мараканскі бягун Слімані Беназуз і беларуска Марына Даманцэвіч. Сёлета ў марафоне прынялі ўдзел 11,5 тысяч чалавек. Як адзначае "Беларускі партызан", Беназуз фінішаваў праз 2 гадзіны, 17 хвілін і 33 секунды, а Даманцэвіч прайшла дыстанцыю за 2 гадзіны, 38 хвілін і 16 секундаў.
Дарэчы, і другое месца сярод жанчын заняла беларуска Вольга Малевіч, трэцяе - Ніна Паднябеснава з Расіі.
Дарэчы, і другое месца сярод жанчын заняла беларуска Вольга Малевіч, трэцяе - Ніна Паднябеснава з Расіі.