Беларускіх камбайнераў камандзіравалі на Смаленшчыну
На Смаленшчыну камандзіравалі 19 экіпажаў камбайнераў з Клімавіцкага і Мсціслаўскага раёнаў. Завяршыўшы ўборку ў сваіх гаспадарках, яны дапамагаюць расійскім калегам. За дзесяць дзён беларускія камбайнеры плануюць убраць 5 тысяч гектараў збожжа ў Раслаўскім, Шумяцкім і Хіславіцкім раёнах Смаленскай вобласці, паведамляе Першы тэлеканал.