Беларускіх наркаманаў будуць прымусова лячыць
Замест крымінальнага пераследу беларускіх наркаманаў будуць лячыць. Такая альтэрнатыва цяпер разглядаецца ў Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС Рамуальд Андрыеўскі. Замена крымінальнага пераследу на прымусовае лячэнне ў стацыянары можа
адбыцца ў тым выпадку, калі грамадзянін, які ўжывае наркотыкі,
здзейсніў злачынства ўпершыню і гэтае злачынства не ўваходзіць у шэраг
цяжкіх альбо асабліва цяжкіх.
Адзначым, што ў Беларусі штогод павялічваецца колькасць наркаманаў. На 1 траўня было афіцыйна зарэгістравана амаль 7 тысяч нарказалежных грамадзян. Гэта ў тры разы болей, чым было ў 1995 годзе, паведамляюць "Беларускія навіны".