Беларускіх памежнікаў узброяць беспілотнікамі
Беспілотны авіяцыйны комплекс малой дальнасці “Беркут-2” распрацаваны ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Беларусі.
“Беркут-2” прызначаны для вядзення оптыка-электроннай разведкі мясцовасці днём і ноччу. Акрамя назірання, выяўлення і суправаджэння аб'ектаў беларускі беспілотнік здольны выдаваць дадзеныя ў рэальным часе. Узлятае “Беркут-2” з дапамогай катапульты, а сядае з выкарыстаннем парашута, паведамляе БелТА.
У склад комплексу, акрамя самаго апарата, уваходзіць наземная станцыя кіравання на базе абароненага наўтбука. Маса беспілотніка не перавышае 50 кг, баявы разлік складаецца з 2 чалавек. “Беркут-2” можа уздымацца на вышыню да 3 кіламетраў, радыюс дзеяння – 35 кіламетраў.
Фота onliner.by