Беларускіх старшакласнікаў чакаюць у ЗША

Амерыканская праграма культурніцкага абмена YKO запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі наведаць улетку ЗША на чатыры тыдні. Дэдлайн – 20 лістапада. Школьнікі будуць удзельнічаць у культурніцкіх мерапрыемствах, пазнаваць жыццё і культуру  ЗША на ўласным досведзе, жыць у амерыканскіх сем’ях. Форму заяўкі можна атрымаць тут. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на гэтым сайце.

Дэдлайн падачы заявак на праграму – 20 лістапада 2010 года. Вынікі будуць паведамленыя паўфіналістам пасля 15 снежня. Яны будуць запрошаныя на інтэрв'ю і тэставанне на англійскай мове. Ад’езд у ЗША напрыканцы чэрвеня і вяртанне ў Беларусь – напрыканцы ліпеня 2011 года.