Беларускіх вайскоўцаў хочуць бачыць у гарачых кропках
Расія гатова перадаць Беларусі старшынства ў АДКБ хоць сёння, а вось як далучыць нашу краіну да пагаднення аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання — будуць вырашаць юрысты Адным з першых наступстваў “малочнай вайны” стала адмова Беларусі ад удзелу 14 чэрвеня ў саміце Арганізацыі Дамовы па калектыўнай бяспецы. Прычым, саміт быў не шэраговы — на ім планавалася падпісаць дамову аб стварэнні краінамі-удзельніцамі АДКБ Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Беларускі бок патлумачыў сваю адмову “эканамічнай дыскрымінацыяй” з боку адной з краін-удзельніц.
Нягледзячы на адсутнасць у Маскве беларускай дэлегацыі, не толькі саміт адбыўся, але і дамову аб стварэнні КСАР падпісалі. Праўда, на думку палітолага Юрыя Шаўцова, гэтае рашэнне нелегітымнае
Юрый Шаўцоў: “Без нашага ўдзелу і пры такім нашым рэзкім стаўленні да АДКБ немагчыма прымаць ніякія правамоцныя рашэнні зараз АДКБ. Нас трэба выключаць — і тады будзе працаваць прынцып кансэнсуса, альбо неяк па-іншаму вырашаць з намі праблему. Гэта вельмі балючая тэма для Расіі і, асабліва, для сярэднеазіяцкіх краін, якія сутыкаюцца з праблемай пераноса на іх тэрыторыю вайны з Афганістана”.
Нагадаю, КСАР павінен, паводле папярэдніх дамоўленасцяў, складацца са злучэнняў і частак пастаяннай баявой гатоўнасці, якія здольныя да мабільнай перакідкі ў любую кропку адказнасці АДКБ. Меркавалася, што ў Калектыўных сілах будзе каля 15-20 тысяч чалавек. Беларусь мусіла выдзеліць адну дэсантна-штурмавую брыгаду. Апроч таго, у сілы спецпрызначэння КСАР меркавалася ўвесці спецатрад хуткага рэагавання брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС Беларусі.
Але 17 чэрвеня стала вядома, што “малочная вайна” паміж Расіяй і Беларуссю скончана — раніцай 18 чэрвеня фуры з беларускім малаком выехалі да расійскіх спажыўцоў. Па ўсім выглядае на тое, што “эканамічнай дыскрымінацыі” больш не існуе. На пытанне, ці гатовая Беларусь ізноў далучыцца да працы ў рамках АДКБ і да стварэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, у Міністэрстве замежных спраў Беларусі Еўрарадыё адказаць не здолелі. Прынамсі, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына параіла звярнуцца па адказ на гэтае пытанне пазней.
Марыя Ваньшына: “Давайце пакуль пачакаем, не будзем спяшацца. Пакуль мы не каментуем нічога. Давайце на наступным тыдні вернемся да гэтага пытання”.
Але кіраўнік прэс-службы Арганізацыі дамовы па калектыўнай бяспецы Віталь Стругавец ў размове з Еўрарадыё сказаў, што чакаць з прыняццем рашэння наконт далучэння да пагаднення аб стварэнні КСАР Беларусі зусім не абавязкова.
Віталь Стругавец: “Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў, а як вы ведаеце, Расія ўзяла на сябе тэхнічнае старшынства ў Арганізацыі, на выніковай прэс-канферэнцыі заявіў, што дзяржавы-ўдзельніцы АДКБ выказваюць спадзяванне, што Беларусь далучыцца да дадзенага пагаднення”.
Вось толькі якім чынам гэта можна зрабіць, каб не парушыць ніякіх працэдур і каб ўсё выглядала прыгожа, пакуль невядома.
Віталь Стругавец: “Гэтае пытанне юрысты будуць узгадняць — як гэта можна зрабіць”.
І ў якасці прыклада ўзгадаў сітуацыю з Узбекістанам, якая надарылася ў 2006 годзе.
Віталь Стругавец: “Такая ж сітуацыя была з Рэспублікай Узбекістан, якая ў 2006 годзе аднавіла сваё сяброўства ў АДКБ і далучылася да цэлага шэрагу пагадненняў, якія былі падпісаныя ў фармаце Арганізацыі ў яе адсутнасць. Была афіцыйная нота краіны, потым гэты дакумент ратыфікаваўся парламентам Рэспублікі Ўзбекістан і лічыўся сапраўдным”.
Невядома, як будзе з далучэннем да пагаднення аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, але 18 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Андрэй Несцярэнка выказаў спадзяванне, што Беларусь не будзе зацягваць з прыняццем на сябе функцый старшынства ў АДКБ. Бо з самой Арганізацыі, нягледзячы на адмову ва ўдзеле ў саміце, нашая краіна не выходзіла.
Фота: http://photo.bymedia.net/