Беларускім футбольным суддзям загадаюць не свістаць

Такое рашэнне прынялі на сходзе трэнераў клубаў вышэйшай лігі. Ён прайшоў 22 красавіка ў Доме футболу.
Па словах галоўнага трэнера зборнай Бернда Штанге, на сходзе абмеркавалі спіс гульцоў нацыянальнай і абедзвюх моладзевых зборных, якія будуць прыцягвацца на бліжэйшыя матчы.

Як інфармуе БелаПАН па выніках паседжання, суддзям будзе дадзена ўказанне не свістаць пры малаважных парушэннях. На думку Штанге, гэта дазволіць гульні стаць больш дынамічнай.