Беларускім кардыёхірургам прад'яўлена новае абвінавачанне

Галоўнае ўпраўленне папярэдняга расследавання прад'явіла абвінавачанне ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў загадчыку 2-м кардыёхірургічным аддзяленнем РНПЦ "Кардыялогія" і двум прадстаўнікам камерцыйных структур. Паводле следства, усе трое нібыта з кастрычніка 2001-га па красавік 2003 года атрымалі грошы больш чым ад 20 пацыентаў за расходныя матэрыялы для аперацый.

Насамрэч, як лічыць следства, пры аперацыях выкарыстоўваліся матэрыялы, набытыя за кошт бюджэту. Па версіі следства, абвінавачаныя нанеслі цэнтру "Кардыялогія" шкоду на суму 20 мільёнаў рублёў.

Загадчык аддзяленнем вінаваціцца таксама ў атрыманні шэрагу досыць буйных хабараў ад пацыентаў і ў неаказанні медыцынскай дапамогі 40 пацыентам цэнтра. Бізнесменаў падазраюць у пазапраўнай прадпрымальніцкай дзейнасці з атрыманнем прыбытку ў памеры 36 мільёнаў рублёў.

“Ежедневник”