Беларускім лекарам павялічаць заробак
1 ліпеня беларускім лекарам павялічваюць заробак. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Па словах міністра, пытанне пра павышэнні аплаты працы лекарам узгодненае з кіраўніком дзяржавы. У прыватнасці, заработная плата лекараў амбулаторна-паліклінічнага звяна павялічыцца ў сярэднім на 25%, лекараў у стацыянарах — на 10%.
Што датычыць сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, то, па словах В.Жарко, да канца бягучага года Міністэрства аховы здароўя распрацуе галіновую сістэму аплаты працы, накіраваную на павелічэнне заработнай платы ўсім катэгорыям медработнікаў.
БелаПАН