Беларускім рыбакам могуць дазволіць лавіць рыбу сеткамі

Рыбаловам-аматарам у Беларусі могуць дазволіць лавіць рыбу сеткамі на некаторых вадаёмах. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Віктар Бутранец. Паводле яго слоў, цяпер ідзе падрыхтоўка адпаведных дадаткаў і змен у заканадаўства. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "дадзеныя меры накіраваныя на дэмакратызацыю заканадаўства ў сферы рыбалоўства".

На сёння ў Беларусі дазволеныя 3 віды інтэнсіўнага рыбалоўства для аматараў — лоўля на 10 кручкоў, падводная лоўля і тролінг, паведамляе “Інтэрфакс”.