Беларускія армейцы перамаглі ў спаборніцтвах па спартовай хадзе
Зборная каманда Ўзброеных Сілаў Беларусі стала першай у камандным заліку на міжнародных спаборніцтвах па спартовай хадзе на дыстанцыі 20 км. Спаборніцтвы адбываліся ў швейцарскай Лугане. У асабістым заліку залатую ўзнагароду заваяваў расійскі атлет Аляксандр Яргунькін, срэбра і бронзу — беларускія спартоўцы: старшы прапаршчык Іван Троцкі і Андрэй Сцепанчук.
У камандным заліку ва ўпартай барацьбе з атлетамі з Францыі, Італіі, Англіі ды Чэхіі зборная Ўзброеных Сілаў Беларусі заваявала залаты медаль.
БЕЛТА
У камандным заліку ва ўпартай барацьбе з атлетамі з Францыі, Італіі, Англіі ды Чэхіі зборная Ўзброеных Сілаў Беларусі заваявала залаты медаль.
БЕЛТА