Беларускія аўтааматары праводзяць акцыю "Стоп-бензін"
Беларускія кіроўцы аўтамабіляў пратэстуюць супраць падвышэння коштаў на бензін. З 1 па 4 чэрвеня яны маюць намер байкатаваць запраўкі канцэрна "Белнафтахім". Акцыя атрымала назву "Стоп-бензін". "Мы рэкамендуем альбо поўнасцю адмовіцца ад наведвання заправак, альбо запраўляцца толькі двума літрамі бензіну", — распавёў агенцтву БелаПАН актывіст кампаніі Канстанцін Міхайлаў. 4 чэрвеня на адной з сталічных заправак плануецца правесці паказальную акцыю пратэсту. Машыны будуць прыязджаць туды, запраўляліся двума літрамі, праязджаць па крузе і запраўляцца ізноў, а кіроўцы будуць выходзіць з машынаў толькі для таго, каб заправіцца і аплаціць бензін.
Удзел у акцыі падцвердзілі аўтааматары з 7 гарадоў краіны, у тым ліку з Баранавічаў, Брэста, Гродна, Рэчыцы. Арганізатары раздалі кіроўцам больш за 5 тысяч налепак з надпісам "Стоп-бензін".
Нагадаем, 12 траўня канцэрн "Белнафтахім" у трэці раз з пачатку 2010 года падвысіў кошты на нафтапрадукты. У гэты дзень кошты ўзняліся больш чым на 6%. Дагэтуль бензін даражэў 23 студзеня (у сярэднім на 2%) і 27 лютага (у сярэднім на 7%). Еўрарадыё падлічыла, што ў выніку бензін у Беларусі стаў самым дарагім у СНД: літр АІ-92 каштуе 2 тысячы 870 рублёў, АІ-95 — 3 тысячы 240 рублёў.