Беларускія аўтагоншчыкі прымуць удзел у аўтамарафоне “Лісабон-Дакар”
У Лісабоне сустрэнуць Новы год беларускія аўтагоншчыкі. Наша каманда сёння накіроўваецца праз Нямеччыну ў сталіцу Партугаліі для ўдзелу ў найбуйнейшым міжнародным аўтамарафоне “Лісабон-Дакар”. Іх афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 5 студзеня. Больш за два тыдні
спартоўцы, а сярод іх і беларускі экіпаж, праедуць дарогамі Партугаліі,
Маўрытаніі, Сенегала і Марока.
Ралі “Лісабон-Дакар” праводзіцца ўжо 30 гадоў. Летась беларускія гоншчыкі патрапілі ў лік найлепшых спартоўцаў свету, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Ралі “Лісабон-Дакар” праводзіцца ўжо 30 гадоў. Летась беларускія гоншчыкі патрапілі ў лік найлепшых спартоўцаў свету, паведамляе тэлеканал ОНТ.