Беларускія аўтобусы чакаюць у расійскім горадзе Сочы

Кіраўнікі беларускіх аўтазаводаў учора дасягнулі пагаднення аб сумесным праекце з упраўленнем транспарту расійскага горада Сочы. З Беларусі будуць пастаўляцца пасажырскія аўтобусы сярэдняй і павышанай змяшчальнасці і камунальная тэхніка.  Адзначым, што Сочы зараз рыхтуецца да зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года, адбываецца рэканструкцыя ўсёй гарадской інфраструктуры, у гэта ўкладаюцца вялізныя грошы. Таму ў беларускіх прадпрыемстваў з’явіўся шанец добра зарабіць і прыстроіць сваю прадукцыю.

Ужо зараз у Сочы траціна пасажырскіх аўтобусаў – беларускія. Аднак кіраўніцтва горада плануе павялічыць аўтобусны парк у пяць разоў, а будаўнічай тэхнікі – у дзесяць разоў.

Акрамя таго, шэраг беларускіх кампаній маюць намер прыняць удзел у рэалізацыі федэральнай мэтавай праграмы развіцця Сочы як горнакліматычнага курорта.

http://www.rosbalt.ru