Беларускія авіякампаніі аб’яднаюць у адну пад маркай “Белавія”?
Цягам месяца ўрад прыме рашэнне па праекце аб'яднання трох беларускіх авіякампаній у адну буйную нацыянальную авіякампанію. Па меркаванні распрацоўшчыкаў праекту, аб'яднанне дазволіць аптымізаваць выдаткі авіяперавозчыкаў, што ва ўмовах крызісу і канкурэнцыі дасць дадатковы стымул для развіцця авіяцыйнай галіны краіны, піша “Штодзённік”.
На сёння ў Беларусі дзейнічаюць тры авіякампаніі: "Трансавіяэкспарт", "Гомельавія" і "Белавія". Менавіта іх і плануюць аб'яднаць у адну пад маркай адзінай Нацыянальнай авіякампаніі “Белавія”.
Выданне адзначае, што з аб’яднаннем “Гомельавія” і “Белавія” праблем не ўзнікла: гомельская кампанія па сутнасці ўжо з’яўляецца прыдаткам нацыянальнага авіяперавозчыка. Зусім іншая справа з “Трансавіяэкспартам".
Па-першае, дырэктар прадпрыемства выступіў супраць таго, каб стаць прыдаткам "Белавія". “Трансавіяэкспарт" займаецца грузавымі перавозкамі, і гэты брэнд ужо мае сталую станоўчую рэпутацыю.
Па-другое, і "Белавія" не гарыць жаданнем падмінаць пад сябе кампанію, якая займаецца грузавымі авіяперавозкамі, бачачы ў гэтым сур'ёзныя праблемы.