Беларускія бабры пагражаюць Літве затапленнем
У Шчучынскім раёне бабровыя хаткі і дзейнасць баброў пагражаюць затапленнем тэрыторыі Літвы. У сувязі з гэтым ў рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Котра”, дзе і жывуць гэтыя занесеныя ў Чырвоную кнігу жывёлы, рыхтуецца праца па іх перасяленні.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адна з актывістак экалагічнага руху, журналістка Ніна Палуцкая. Паводле яе слоў, перасяленне баброў — нармальная з’ява, якая ніяк не адаб’ецца на іх здароўі. Перасяленнем будуць займацца супрацоўнікі заказніка, на тэрыторыі якога і жывуць бабры.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна