Беларускія барцы ўзялі чатыры «бронзы» ў Нямеччыне
Беларусы заваявалі чатыры «бронзы» на турніры серыі Гран-пры па грэка-рымскай барацьбе ў Нямеччыне.
Бронзавымі прызёрамі сталі Юрый Дубінін (вагавая катэгорыя да 60 кг), Алег Міхаловіч (74 кг), Андрэй Бараноўскі (84 кг) і Уладзімір Бердзік (96 кг). Няўдалым аказаўся турнір у Дортмундзе для лідэраў нашай каманды, якія выступалі ў катэгорыі да 84 кілаграмаў.
Бронзавы прызёр Алімпіяды-2004 Вячаслаў Макаранка заняў толькі 21 месца, а чэмпіён свету 2006 года Алім Сялімаў быў 22-м. Прычым Макаранка ўжо ў першым раўндзе спаборніцтваў саступіў суайчынніку, намінальнаму трэцяму нумару нашай каманды Андрэю Бараноўскаму.
БЕЛТА