Беларускія барцы заваявалі чатыры медалі ў Стамбуле

Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі чатыры медалі ў Стамбуле на турніры Вехці Эмрэ.
Алег Міхаловіч у вагавай катэгорыі да 74 кг заняў трэцяе месца. У вагавай катэгорыі да 84 кг наш Андрэй Бараноўскі дайшоў да фіналу, аднак спыніўся ў кроку ад першай прыступкі і задаволіўся "срэбрам". А вось Цімафей Дзейнічэнка ў катэгорыі да 96 кг стаў уладальнікам залатога медалю: у фінальным паядынку ён перамог Чэнка Ілдэма з Турцыі. Яшчэ адзін медаль для беларускай зборнай прынёс Іосіф Чугашвілі, які ў катэгорыі 120 кг заваяваў "бронзу".

У агульнакамандным заліку зборная Беларусі з 37 баламі знаходзіцца на трэцім месцы. На першым месцы - гаспадары турніра.

БЕЛТА