Беларускія баскетбалісткі могуць забяспечыць сябе каўбасой на ўсё жыццё

Пекінскі алімпійскі медаль можа забяспечыць беларускіх баскетбалістак на ўсё жыццё. Пра гэта заявіў Барыс Цыпорын, гендырэктар прадпрыемства, якое выпускае каўбасныя вырабы. Нагадаем, жаночая баскетбольная зборная Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, упершыню паспрабуе свае сілы на Алімпіядзе.

Пажыццёва атрымліваць каўбасу зможа і кожны беларускі спартсмен, які заваюе на Алімпіядзе залаты медаль, інфармуе "Прессбол".