Беларускія баскетбалісткі напярэдадні Алімпіяды прайгралі іспанкам

Беларускія баскеібалісткі завяршылі падрыхтоўку да Алімпіяды гульнёй з іспанкамі, якая прайшла ў Пекіне. Каманда Анатоля Буяльскага прайграла ў таварыскім матчы з лікам 65:82. Раней беларускі выйгралі ў зборнай Новай Зеландыі - 72:63.
У алімпійскім турніры беларуская каманда - дэбютант падобных спаборніцтваў - на папярэднім этапе выступіць у групе "А".

Першымі суперніцамі 9 жніўня будуць чэмпіёнкі свету аўстралійкі, 11 жніўня пройдзе сустрэча з камандай Латвіі, 13 жніўня - з чэмпіёнкамі Еўропы расіянкамі, 15 жніўня - паядынак з камандай Паўднёвай Карэі, а 17 жніўня - матч са зборнай Бразіліі.

У чвэрцьфінал выйдуць чатыры найлепшыя каманды з групы.

БЕЛТА