Беларускія баскетбалісткі-юніёркі засталіся ў еўрапейскай эліце

Беларускія баскетбалісткі засталіся ў вышэйшым дывізіёне юніёрскага чэмпіянату Еўропы.

У рашаючым матчы ў сербскім Нові Садзе нашы дзяўчаты выйгралі ў зборнай Нямеччыны з лікам 67:62.

Тым часам мужчынская моладзевая зборная нашай краіны з паражэння пачала свае выступленні на еўрапейскім першынстве ў дывізіёне “В”. Беларусы не змаглі стрымаць украінцаў, у выніку лік атрымаўся непрыстойны — 60:107. Сёння зборная Беларусі згуляе з партугальцамі.

БЕЛТА