Беларускія батуцісты заваявалі медалі ў Кітаі

Беларускія майстры скачкоў на батуце паспяхова выступілі на этапе Кубка свету ў Кітаі. Яны заваявалі два срэбраных медалі ў сінхронных скачках. У мужчын вызначыліся Уладзімір Какорка і Мікалай Казак, а ў жанчын — Таццяна Пятрэня і Кацярына МІронава, інфармуе БЕЛТА.