Беларускія біятланісткі выйгралі бронзу ў эстафеце ў Аберхофе
Беларускія біятланісткі выйгралі бронзу ў эстафеце 4х6 км на чацвёртым этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе, перадае БЕЛТА. Каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Дар’і Домрачавай, Надзеі Пісаравай і Людмілы Калінчык пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 19 хвілінаў 24,5 секунды з адным штрафным колам і 13 дадатковымі патронамі. На першым месцы апынулася каманда Швецыі, іх час — 1 гадзіна 17 хвілінаў 53,1 секунды. Шведкі таксама мелі адно штрафное кола, але скарысталі толькі 8 дадатковых патронаў. На другім месцы біятланісткі з Францыі, якія прайгралі лідэру 52,3 секунды. Яны мелі 3 штрафных колы і 9 дадатковых патронаў.
Усяго на старт выйшлі 18 каманд. Сёння ж у Аберхофе адбудзецца мужчынскі спрынт на 10 кіламетраў, 8 студзеня спрынтэрскую дыстанцыю ў 7,5 кіламетра пройдуць жанчыны, а 9 студзеня адбудуцца гонкі з масавым стартам у мужчынаў і у жанчынаў.